Skip to main content

Оперу па матывах "Дзядаў" Міцкевіча паказалі ў Гродне

дзяды 3Увечары 7 лістапада ў гродзенскім гарадскім Доме культуры адбыўся паказ оперы па матывах твора Адама Міцкевіча "Дзяды", пакладзенага  на музыку Станіслава Манюшка. Паказ оперы быў прымеркаваны да Дня ўспаміну ўсіх памерлых. Твор А. Міцкевіча асаблівым чынам нагадвае аб немінучасці смерці і далейшым лёсе душы памерлага чалавека.

 

 

дзяды 3

дзяды 4 дзяды 5

У пастаноўцы оперы прыняў удзел хор 1-ай гродзенскай дзіцячай школы мастацтваў "Гродзенскія салавейкі", які як раз адсвяткаваў 25-годдзе свайго існавання, і салісты Варшаўскага тэатра.

дзяды 2

дзяды 1 дзяды 6

Дарэчы, вышэйузгаданую оперу хор "Гродзенскія салавейкі" 2 гады таму выконваў у гродзенскім касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка).

А. Марцішэўская