У межах святкавання Дня св. Губерта ў Гродне адбылася сустрэча, прысвечаная памаяці патрону Гродна. Цікавыя гісторыі пра св. Губерта, ягонае жыццё, як свецкага чалавека, так і каталіцкага святара, распавёў гарадзенцам айцец Андрэй Крот, які вывучае гісторыю жыцця св. Губерта.
На сустрэчы можна было даведацца, у якую эпоху жыў Святы Губерт і чаму і як мы павінны шанаваць гэтага патрона Гродна.
Айцец Андрэй Крот: Святы Губерт — узор навяртання чалавека, які жыў звычайным, свецкім, вясёлым, лёгкім жыццём, але нават праз гэтае сваё захапленне паляваннем дайшоў да чагосьці больш глыбокага: да сустрэчы з Богам. Ён ня быў палавінчатым чалавекам: калі жыў свецкім, грэшным жыццём, дык цалкам аддаваўся гэтаму жыццю, але, калі увераваў, дык гэтак жа цалкам аддаўся веры. І ўсяго сябе прысвяціў духоўнаму жыццю.
Паводле Радыё рацыя