17 кастрычніка мастоўская парафія Маці Божай Тройчы Цудоўнай адзначыла 15-годдзе існавання свайго касцёла. Ва ўрачыстай св. Імшы ўдзельнічала каля 1000 чалавек з мясцовых вернікаў, да якіх далучыліся 8 паломнікаў са Смаргоні і 50 з Гродна.
Падчас урачыстасці 15 дзяцей з мясцовай парафіі ўступілі ў "Шанштацкі рух малых апосталаў Марыі", і 2 дзяўчыны далучыліся да шанштацкага руху "Запавет Любові". Таксама існавала магчымасць стаць удзельнікам кола "Жывога Ружанца".
Пасля св. Імшы вернікі працэсіяй прайшлі вакол касцёла.
Падрыхтавала Ірына Габец