23 кастрычніка ў будынку Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі адбыўся сімпозіум “Адказнае бацькоўства: маральныя і медыцынскія аспекты”, арганізаваны Камісіяй па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Удзельнікі сімпозіум мелі магчымасць выслухаць трох выступоўцаў, якія прадставілі розныя аспекты бацькоўства: маральныя, медыцынскія і псіхалагічныя. У сімпозіум удзельнічалі 150 чалавек з гродзенскай дыяцэзіі, былі таксама госці з Мінска і Маладзечна. Напрыканцы была адпраўлена св. Імша, якую ўзначаліў кс.бп Аляксандр Кашкевіч.