Skip to main content

Дні Засяроджання ў Навагрудку

   З 22 па 24 кастрычніка ў Навагрудку прайшлі Дні Засяроджання для назарэтанскіх сем’яў, арганізаваныя сёстрамі назарэтанкамі. Удзел у гэтых Днях прынялі сем’і з тых парафій, дзе сёстры навучаюць рэлігіі і працуюць. Гэтыя прыгожыя праведзеныя разам дні былі напоўнены супольнымі гульнямі, малітвай і разважаннямі аб сямейным жыцці. Сёлетнія Дні Засяроджання правёў кс. Яўген Учкуроніс. Падобныя дні малітваў для назарэтанскіх сем’яў сёстры арганізуюць некалькі разоў у год.