Skip to main content

Місіянер а. Дарыюш Гадава ОР наведаў семінарыю ў Гродне

У сераду, 2 верасня, семінарыйную супольнасць у Гродне наведаў а. Дарыюш Гадава ОР. Дамініканец з'яўляецца місіянерам і ўжо больш за 20 гадоў працуе ў Камеруне, дзе кіруе дзіцячым домам Foyer St. Dominique.

 

Кс. Віталій Сідорка распавёў гасцям пра гісторыю і сучаснасць гродзенскай семінарыі, а таксама паказаў, як жывуць клерыкі. Рэктар кс. Раман Рачко таксама далучыўся да сустрэчы і з ахвотай прыняў удзел у размове за абедзенным сталом. У сваю чаргу а. Дарыюш падзяліўся з прысутнымі сваім досведам працы ў Афрыцы.

Паводле wsd.grodnensis.by