19 кастрычніка ў Скідзелі адбыліся ўрачыстасці ў знак падзякі за беатыфікацыю багаслаўлёнага кс. Папялушкі, польскага каплана-мучаніка. Кс.біскуп Аляксандр Кашкевіч урачыста ўнёс у касцёл св. Юзафа Рамесніка рэліквіі беатыфікаванага ў чэрвені Святара. Пастыр нашай дыяцэзіі асвяціў фігуру бл.кс. Папялушкі, якая змешчана ў мясцовым касцёле. Пасля адбылася ўрачыстая св. Імша пад кіраўніцтвам кс.біскупа Аляксандра, у якой прынялі ўдзел шматлікія святары і вернікі. Паводле рашэння Ардынарыя дыяцэзіі, менавіта ў скідзельскай парафіі Святы Ежы Папялушка будзе мець асаблівую пашану.
У гаміліі ксёндз пробашч прыгадаў вернікам жыццё і мучаніцкую смерць благаслаўлёнага ксяндза Папялушкі, які вучыў, як быць іншаму чалавеку братам, а сваёй паставай прыцягваў людзей да Бога.
Благаслаўлёны Ежы Папялушка, маліся за нас.
Тых, хто хацеў бы прыгадаць урачыстасць кананізацыі кс. Папялушкі, якая адбылася 6 чэрвеня 2010 года ў Варшаве, запрашаем скарыстацца архівам нашай газеты "Слова жыцця", які змешчаны на інтэрнэт-старонцы газеты.