У нядзелю 17 кастрычніка а 12.00 гадзіне ў Пабрыгіцкім касцёле была адпраўлена св. Імша з нагоды Дня Камісіі нацыянальнай адукацыі, які ў Польшчы з’яўляецца таксама Днём Настаўніка. На ёй прысутнічалі настаўнікі польскай мовы Гродзеншчыны, прадстаўнікі Генеральнага Консульства РП у Гродне, Сената РП, а таксама грамадскіх арганізацый. Св. Імшу адправіў душпастыр Душпастырства настаўнікаў і выхаваўцаў г. Гродна кс. Антоній Грэмза. Ён таксама звярнуўся да прысутных з казаннем, у якім гаварыў аб значэнні асветы і яе ролі ў грамадстве, а віншуючы настаўнікаў, падкрэсліў, што варта аддаваць сілы моладзі, нягледзячы на тое, што вынікі такой працы не заўсёды адразу бачныя. Пасля св. Імшы вучні гродзенскай польскай школы прадставілі мастацкую праграму, якую прысвяцілі ўсім настаўнікам.