Skip to main content

Невядомы вернік пачаставаў марозівам больш за сто друйскіх пілігрымаў

У перадапошні дзень пілігрымавання ў Росіцу на ўрачыстасці ўшанавання благаслаўлёных росіцкіх пакутнікаў кс. Ляшчэвічы і кс. Кашыры, якія ў 1943 годзе дабраахвотна прынялі смерць разам са сваёй паствай, пілігрымы з Друі, да якіх далучыліся маладыя вернікі з Мёраў, склаўшчы разам больш за сто чалавек, сустрэліся ў дарозе з прыемнай нечаканасцю – вернік, які не назваў свайго прозвішча, пачаставаў усіх марозівам.

Каталік на імя Казімір дагнаў пілігрымку ў дарозе на машыне, уручыўшы вялікую скрыню з марозівам. У гэты ж дзень маладых пілігрымаў чакаў яшчэ адзін падарунак – на адзін з прыпынкаў вернікі з Глыбокага перадалі для моладзі кавуны.

Паводле Krynica.info