Skip to main content

"Месца страшнае, але святое...". У Навагрудку ўспаміналі ахвяру 11-і сясцёр-мучаніц

72 9“Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто аддае жыццё сваё за сваіх сяброў”, - такімі словамі 31 ліпеня ў 17:00 вечара кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч распачаў св. Імшу ва ўспамін чарговай гадавіны мучаніцкай смерці сясцёр-назарэтанак з Навагрудка, расстраляных нямецкімі фашыстамі ў 1943 годзе.

Св. Імша ў гонар пакутніц была адпраўлена ў месцы іх пакарання – у Батароўсікм лесе. Падчас гаміліі біскуп Аляксандр назваў гэтае месца “страшным, але адначасова святым”. Страшным, таму што ў гэтым лесе здзейснілася жахлівае злачынства, якое адабрала жыццё 11 бязвінных манахінь. Святым, таму што смерць сясцёр была іх дабравольнай ахвярай у жэсце любові да Бога і бліжняга. Сёстра Стэлля і яе паплечніцы згодна са сваёй воляй пайшлі на расстрэл, каб выратаваць жыццё арыштаваных жыхароў Навагрудка.

72 17

72 19

72 15

Ужо шосты год запар у с.в Імшы ў гонар мучаніц удзельнічаюць паломнікі з пілігрымкі “Гродна-Навагрудак”. У гэтым годзе адметнай стала таксама прысутнасць на св. Імшы паломнікаў з першай у гісторыі Беларусі пілігрымкі “Новая Мыш-Навагрудак”. Паводле склаўшайся традыцыі пілігрымы штогод кладуцца крыжом на месцы расстрэлу сясцёр, каб выразіць ім пашану і даручыць свае просьбы.

72 10

Сярод высокіх гасцей падзякаваць сёстрам за сведчанне гераічнай любові прыбылі таксама біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка, Генеральны консул РП у Гродне Анджэй Хадкевіч, прадстаўнік аддзела культуралогіі ў Навагрудку Іна Тадэвушаўна Талочка і настаяцельніца навагрудскага манастрыа с. Ляўра.

72 23

72 13

72 21

Напрыканцы св. Імшы, звярнуўшыся да прысутных, галоўны цэлебрант св.Імшы адзначыў, што праз ахвяру сясцёр людзі павінны зразумець адну галоўную рэч: “годнасць чалавека ніколі не можа быць растаптана ані страхам, ані ненавісцю, ані нават смерцю”.

72 28

Набажэнствы з нагоды 72-ой гадавіны мучаніцкай смерці сясцёр-назарэтанак завяршыліся св. Імшой у фарным касцёле Навагрудка 1 ліпеня ў 4:30 раніцы – прыкладную гадзіну расстрэлу манахінь.

Ангеліна Марцішэўская

Фота: Вольга Сяліцкая