У нядзелю, 17 кастрычніка, у Варшаве распачнуцца ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя "Wspólnoty Polskiej", якія працягнуцца тры дні. У праграме святкавання, паміж іншым, супольная малітва пад кіраўніцтвам Я. Экс. Кс. Кардынала Юзафа Глемпа і спатканне з прэзідэнтам РП Браніславам Камароўскім. Кс.біскуп Аляксандр Кашкевіч з гэтай нагоды накіраваў на імя кіраўніка "Wspólnoty Polskiej" Лонгіна Камалоўскага спецыяльны ліст, у якім шчыра дзякуе за падтрымку. Прадстаўніком Ксяндза Біскупа на гэтых урачыстасцях будзе кс. Павел Салабуда.