Skip to main content

Адпачынак у Ішчална: дзеці і моладзь дзеляцца ўражаннямі (+фотаздымкі)

ян 1 of 1“Канікулы з Богам” прайшлі 13-17 ліпеня ў гродзенскай вёсцы Ішчална. Сваімі ўражаннямі ад перажытага дзеляцца маладыя ўдзельнікі гэтага мерапрыемства.

Для нас “Канікулы з Богам” – гэта пяць дзён радасці, вяселля, прыгодаў, малітваў і сустрэч з Богам. Тут, у вёсцы Ішчална, сустрэліся дзеці і моладзь з парафіі св. Максіміліяна Кольбэ і бп. Станіслава ў Каробчыцах і парафіі апостала Якуба ў Цудзэнішках. Гэтыя дні прайшлі вельмі хутка.

янн 1 of 9

янн 2 of 9

янн 3 of 9

янн 4 of 9

У першы дзень пасля прыезду мы пазнаёміліся з новым месцам, касцёлам, нам паказалі нашыя пакоі, якія за пяць дзён сталі для нас роднымі. Вечарам сабраліся ўсе разам, каб пазнаёміцца. Ужо адразу знайшліся новыя сябры! Нашыя аніматары Святлана і Юля прапанавалі гульню “Добры пастыр”. Кожны выцягнуў паперку з іменем удзельніка, аб якім будзе клапаціцца і за якога будзе маліцца кожны дзень.

Другі дзень распачаўся ранішняй малітвай у святыні. Імша, сустрэча з Богам на катэхэзе, займалі цэнтральнае месца на адпачынку. Дзень складаўся з інтэлектуальных гульняў. Шмат што прыйшлося прыпомніць, каб перамагчы ў віктарынах, якія праводзілі нашы аніматары. А пасля напружанай барацьбы была вясёлая дыскатэка.

Трэці дзень запомніўся цікавым і павучальным фільмам, спартыўнымі спаборніцтвамі. А вечар з вогішчам, каўбаскамі і спевамі праслаўлення пад гітару пакінуў незабыўныя ўспаміны. Чацвёрты дзень быў, напэўна, самым насычаным. Паяднаныя ў сакраманце пакаяння з Госпадам, мы адчувалі сябе вельмі шчаслівымі. Было шмат сіл і энергіі. Таксама дзве каманды змагаліся ў чэмпіянаце па футболе. Пераможцы атрымалі ўзнагароды. Увечары ў нас з’явіліся міс і містэр – самыя актыўныя і прыгожыя ўдзельнікі.

І вось настаў апошні дзень, на якім прагучала шмат слоў удзячнасці кс. Яну Рушніцкаму і кс. Юрыю Ёдзіку за арганізаваны адпачынак. “Канікулы з Богам” прайшлі вельмі цікава. Малітва нас узмацняла, мы пазналі для сябе штосьці новае і добрае, перажылі шмат пазітыўных момантаў. Ніхто з нас не забудзе гэтыя дні, праведзеныя разам, на працягу якіх мы сталі адной вялікай сям’ёй.

янн 5 of 9

янн 6 of 9

янн 7 of 9

янн 8 of 9

янн 9 of 9

ян 1 of 1

Тэкст паводле Catholicnews.by