10 кастрычніка ў вёсцы Караліно (парафія Каробчыцы) адбылося ўрачыстае пасвячэнне кс. біскупам Аляксандрам Кашкевічам капліцы імя Міхала Арханёла. Капліцу пабудаваў Павел Клімук. Падчас урачыстай св. Імшы з казаннем да вернікаў звярнуўся кс. Раман Катлімоўскі. У новай капліцы ў кожную нядзелю пробашч парафіі кс. Ян Рушніцкі будзе адпраўляць св. Імшу.