Skip to main content

Валанцёры "Карытас" прынялі ўдзел у Будслаўскім фэсце

Добрай традыцыяй для Дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” стаў удзел у штогадовай урачыстасці ў Будславе.

“Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі прадставіў ў Будславе фота-выставу, прысвечанную дзейнасці “Карытас”, а таксама свечкі і фігуркі Маці Божай з гіпсу.

Ганна, адна з валанцёраў “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі, падзялілася сваімі ўражаннямі ад свята: “На мой погляд, такія акцыі вельмі важныя, асабліва таму, што кожны мог атрымаць духоўны пасілак. Свята вельмі зблізіла супрацоўнікаў і валанцёраў, з’явіліся новыя знаёмствы. Ужо ёсць планы і перспектывы на наступны год. Мне асабіста вельмі спадабалася ўрачыстасць, засталося вельмі шмат эмоцый і ўражанняў. Не гледзячы на тое, што не атрымалася ў паўнаце паўдзельнічаць ва ўрачыстасці, але адчувалася моцная духоўная падтрымка Маці Божай Будслаўскай”.

Больш фотаздымкаў па спасылцы ніжэй

Паводле Сaritas.by