Skip to main content

Брамнік ФК "БАТЭ" Сяргей Чэрнік наведаў дзяцей у лагеры ў в. Нецеч

30 чэрвеня ў дзiцячым лагеры адпачынку "Нецеч" пры "Карытас" Гродзенскай дыяцэзii, адбыўся Дзень спорту, на якi, па запрашэнню кс. Артура Малафея, душпастыра спартсменаў Гродзенскай дыяцэзii, а таксама дырэктара лагеря адпачынку "Нецеч" Алега Гарбачова, прыбыў брамнiк зборнай Рэспублiki Беларусь па футболе i ФК БАТЭ Сяргей Чэрнiк.

Для ўсiх 38 дзетак, якiя цяпер адпачываюць ў лагеры, гэта было вялiкiм святам. Дзецi спаткалi спартсмена з усмешкамi на тварах, на прывiтанне падрыхтавалi рэлiгiйную песню. Пасля хлопцы i дзяўчаты паказалi свае пакоі, расказалi, як жывуць, чым займаюцца. Пазней адбылася прэс-канферэнцыя, на пачатку якой Сяргей Чэрнiк расказаў кароткую бiяграфiю свайго паходжання, а пазней з радасцю адказваў на цiкавыя пытаннi, якiя задавалi дзецi. Прапануем вашай увазе толькі некаторыя пытаннi i адказы на іх:

- Сяргей, якая Ваша любiмая кнiга?

- Калi вучыўся ў школе, то чытаў многа, але цяпер часу на гэта не хапае. Аднак стараюся заўседы знайсцi хвiлiнку i пачытаць любiмую кнiгу. Люблю кнiгi Васiля Быкава, пра вайну, ёсць таксама цiкавая кнiжка ў Льва Яшына, ягоная аўтабіяграфія.

- Як доўга Вы не прапускалі мячы ў браму?

- Журналісты, якія вядуць статыстыку, падлічылі, колькі хвілін я не прапускаў мяч - атрымалася пабіць рэкорд - больш за 1000 хвілін.

- Чаму Вы выбралі менавіта футбол ?

- Бацька быў футбалістам. Першым падарункам быў футбольны мяч.

- З якім рахункам скончыўся Ваш першы матч, калі памятаеце ?

- Памятаю. У складзе ФК "Батэ" - гэта быў матч з ФК "Минск". Мы перамаглі 1:0.

- Калі б Вы не сталі футбалістам, кім бы Вы хацелі стаць?  

- Хакейным брамнікам.

- Сяргей, раскажыце, якое месцца займае вера ў Вашым жыццi?

- Асновы былі закладзеныя бабуляй і дзядулем. У вёсцы Фальковіч мы праводзілі летнія канікулы. Калі ў нядзелю не было магчымасці дабрацца да касцёла, то дзядуля ўключаў радыё і мы слухалі св. Імшу. Кожны вечар дзядуля незалежна ад стомы заўсёды адмаўляў ружанец, і гэта больш за ўсё ў мяне адклалася ў памяці. Да сённяшняга дня я кожны вечар на каленях дзякую праз малітву Богу за пражыты дзень. Пазней мы жылі ў Лунна (Мастоўскі раён) і тут у нас праходзіла падрыхтоўка да першай споведзі і Першай Камуніі. Калі пераехалі ў Гродна, я пазнаёміўся з дзяўчынай Веранікай (якая сёння з'яўляецца жонкай Сяргея), і яна дапамагла мне падрыхтавацца да сакраманту канфірмацыі. А праз некаторы час адбыўся наш шлюб у касцёле. Перад кожным матчам я малюся і прашу Бога аб благаслаўленні. Жадаю вам, дзеці, каб вы пры найменшай магчымасці дзякавалі Богу за тое, што ў вас ёсць на сённяшні дзень.

футбол 6

футбол 7

футбол 8

Кожны ўдзельнік прэс-канферэнцыі атрымаў у падарунак фота футбаліста з аўтографам. Сяргей падарыў лагеру футбольныя і валейбольныя мячы і салодкія прызы.

Па заканчэннi прэс-канферэнцыi дзецi запрасiлi Cярге да сумеснага танца. Пасля танцаў Сяргей правёў майстар-клас, падчас якога дзеці былі падзеленыя на дзве каманды і прахадзілі эстафеты, пазней усе ўдзельнікі гулялі ў футбол. Завяршыліся заняткі на поле ўдарамі па брамах, месца ў якіх заняў Сяргей Чэрнік. Фотасэсія з футбалістам падсумавала дадзенае мерапрыемства. У сваю чаргу Сяргей паабяцаў прыехаць у наступным годзе.