19 кастрычніка а 18.00 гадзіне ў Скідзелі пачнуцца ўрачыстасці ўводзінаў рэліквіі бл.кс. Папялушкі, якія перадаў гродзенскай дыяцэзіі арцыбіскуп варшаўскі Казімір Ныч. Будзе таксама асвечана фігура Благаслаўлёнага. Менавіта касцёл у Скідзелі вызначаны кс.бпам Аляксандрам Кашкевічам на месца культу бл.кс. Папялушкі. Нагадаем, што група святароў з нашай дыяцэзіі на чале з кс.бпам Аляксандрам Кашкевічам, а таксама вернікі 6 чэрвеня гэтага года прымалі ўдзел у беатыфікацыйных урачыстасцях кс. Папялушкі.