Skip to main content

Удзельнікі ДДМ 2015 ізноў разам

 1123 мая гродзенская парафія Божай Міласэрнасці (Вішнявец) арганізавала вечарыну для ўдзельнікаў Дыяцэзіяльных дзён моладзі 2015. Усяго на прылягаючай да касцёла тэрыторыі сабралося каля 60 чалавек. Маладыя вернікі распачалі сустрэчу супольнай адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, пасля чаго мелі магчымасць паўдзельнічаць у конкурсах, спевах і танцах. А 19 гадзіне ўсе прысутныя сабраліся на святой Імшы, якую ўзначаліў душпастыр моладзі ксёндз Антоні Грэмза. Скончылася мерапрыемства сумеснай вячэрай і бласлаўленнем. Падрабязнасці ў фотарэпартажу.