4 кастрычніка ў Пабрыгіцкім касцёле адбываецца Дзень Засяроджання Ордэнскіх Сясцёр і Катэхетаў. А 10.15 з канферэнцыяй звернецца да прысутных а.др Андрэй Шчупал CSsR, а 12.00 гадзіне распачнецца св. Імша, падчас якой а. др Юзаф Макарчык OFMсonv. наблізіць у гаміліі постаць св. Францішка з Асыжа, якога сёння ўспамінае Касцёл. Таксама будзе адноўлена ў сёлетнім школьным годзе пастаянная фармацыя ордэнскіх сясцёр і катэхетаў.