4 кастрычніка а 19.00 гадзіне ў касцёле аа. францішканаў у Гродне будзе адпраўлена св. Імша пад кіраўніцтвам кс. бпа Аляксандра Кашкевіча. У гэты асаблівы для касцёла і францішканскай супольнасці дзень Ксёндз Біскуп удзеліць вернікам парафіі сакрамант Канфірмацыі (Бежмавання).