Сёння, 4 кастрычніка, у Рыме распачынае працу Кангрэс каталіцкіх сродкаў масавай інфармацыі, які працягне сваю работу да 6 кастрычніка. Падчас абрадаў будуць абмеркаваны наступныя тэмы: будучыня каталіцкіх СМІ, іх планы, свабода слова СМІ, новыя сродкі СМІ, Касцёл у Інтэрнэце. Прадстаўніком Гродзенскай дыяцэзіі на Кангрэсе з’яўляецца кс. Павел Салабуда, адказны ў дыяцэзіі за каталіцкія СМІ.