У нядзелю, 3 кастрычніка, у Пабрыгіцкім касцёле а 16.00 гадзіне з нагоды паўстання на моцы Дэкрэта Я.Экс. Кс. Бпа Аляксандра Кашкевіча новага ў гродзенскай дыяцэзіі душпастырства – Душпастырства супрацоўнікаў СМІ, яго душпастырам кс. Паўлам Салабудам была адпраўлена ўрачыстая св. Імша.
У казанні кс. Павел звярнуў асаблівую ўвагу прысутных на ролю СМІ ў фармаванні светапогляду сучаснага чалавека, а таксама на тое, як мала засталося ў свецкіх сродках масавай інфармацыі хрысціянскага зместу. Кс. Павел заахвоціў, каб менавіта СМІ дапамагалі – цікавым і заахвочваючым да карыстання са сваіх паслуг спосабам – чалавеку знайсці шлях да Бога і неслі ў свет Божае Слова. Святым Патронам новага Душпастырства з’яўляецца Слуга Божы Ян Павел II. Пасля св. Імшы адбылося спатканне, падчас якога за кавай і гарбатай удзельнікі Душпастырства пазнаёміліся, запланавалі сваю дзейнасць і правялі час у цікавай размове. Запрашаем усіх, хто працуе ў сродках масавай інфармацыі – газетах, радыё, тэлебачанні, інтэрнэце - або мае да іх дачыненне, далучыцца да Душпастэрства супрацоўнікаў СМІ, спатканне якога будзе адбывацца кожную першую нядзелю месяца а 16.00 у Пабрыгіцкім касцёле.