У нядзелю, 3 кастрычніка, з нагоды Дня настаўніка ў Пабрыгіцкім касцёле адбылася ўрачыстая св. Імша для настаўнікаў і выхаваўцаў, у тым ліку ўдзельнікаў Душпастырства настаўнікаў і выхаваўцаў, якое дзейнічае пры касцёле пад душпастырскай апекай кс. Антонія Грэмзы.
У сваім казанні падчас св. Імшы кс. Антоні гаварыў аб асаблівай ролі настаўнікаў і выхаваўцаў у фармаванні жыццёвай паставы маладых людзей і заахвочваў праз навучанне і выхаванне несці дзецям і моладзі Божую Праўду і хрысціянскія правілы паводзінаў. Пасля св. Імшы адбылася цёплая святочная сустрэча ўдзельнікаў Душпастырства, колькасць якіх увесь час павялічваецца. Душпастыр, а таксама настаўнікі і выхавацелі г. Гродна запрашаюць сваіх калег далучыцца да іх. Прыгадаем, што спатканні Душпастырства адбываюцца кожную другую нядзелю месяца ў Пабрыгіцкім касцёле а 16.00 гадзіне.