Skip to main content

Правілы ўдзелу ў конкурсах дыяцэзіяльнай парафіяды 2015

Ніжэй прадстаўлены вашай увазе правілы ўдзелу ў конкурсах парафіяды, якая будзе праходзіць у Гродна з 22 па 25 чэрвеня. 

 

 

Правілы ўдзелу ў конкурсе малых тэатральных форм

1. Tэма конкурсу вольная (але рэлігійная)

2. Працягласць – да 15 мін , час мантажу і дэмантажу на сцэне – 5 мін

3. У выпадку, калі  працягласць конкурсу будзе звыш дадзенага часу - прадстаўленне будзе астаноўлена

4. У конкурсе можа ўдзельнічаць толькі аматарская група

5. Узрост удзельнікаў – усе катэгорыі

6. Не дапушчаецца непасрэднае выступленне на сцэне апякуна групы

Правілы ўдзелу ў конкурсе рэлігійнай песні “Sacro song”

1. У конкурсе могуць удзельнічаць салісты, дуэты, вакальныя і вакальна-інструментальныя групы ў трох катэгорыях

2. Кожная парафія можа прадставіць у конкурсе максімальна 6 удзельнікаў або груп (па 2 у кожнай катэгорыі)

3. Выканаўцы прэзентуюць толькі адну рэлігійную песню

4. Вакалісты могуць выконваць творы пад акампанемент “жывы гук” і таксама пад фанаграму “-“(мінус, г.зн. без вакалу), якая павінна быць запісана на CD-дыску

5. Кіраўнік кожнага саліста або групы выконвае толькі інструктарскую функцыю па-за сцэнай.

6. Выступ будзе ацэньвацца згодна з наступнымі крытэрыямі:

► выбар рэпертуару, харэаграфічная апрацоўка, выбар музыкі, тэхніка выканання, выбар і эстэтыка касцюмаў, агульны артыстычны выраз (здольнасці сцэнічнай прэзентацыі)

Правілы ўдзелу ў конкурсе песні “Музыка – маё жыццё”

1.У аглядзе неабходна выканаць творы на іншую (не рэлігійную) тэму

2. Кожная парафія можа прадставіць у конкурсе максімальна 6 удзельнікаў або груп (па 2 у кожнай катэгорыі)

3. Выканаўцы прэзентуюць толькі адну песню, адпаведную ўзросту

4. Вакалісты могуць выконваць творы пад акампанемент “жывы гук” і таксама пад фанаграму “-“(мінус, г.зн. без вакалу), якая павінна быць запісана на CD-дыску

5. Кіраўнік кожнага саліста або групы выконвае толькі інструктарскую функцыю па-за сцэнай

6. Выступленне ацэньваецца згодна з  наступнымі крытэрыямі:

► выбар рэпертуару, харэаграфічная апрацоўка, выбар музыкі, тэхніка выканання, выбар і эстэтыка касцюмаў, агульны артыстычны выраз (здольнасці сцэнічнай прэзентацыі)

Правілы ўдзелу ў конкурсе малюнка

1. Тэмы конкурса:

Кат. А – ілюстрацыя “Навяртанне Нінівы” (Ёна 3,1-10)

Кат. В – ілюстрацыя “Навяртанне Нінівы” (Ёна 3,1-10)

Кат. С – ілюстрацыя да верша “Крыніца”(Ян Павел ІІ, Рымскі Трынціх)

2. Працягласць конкурса – да 1 гадзіны

3. Кожная парафія можа прадставіць у конкурсе максімальна 6 удзельнікаў (па 2 у дадзенай катэгорыі)

4. Працы павінны быць падпісаны: імя, прозвішча, узрост, парафія, мясцовасць

5. Малюнкі выконваюцца толькі падчас парафіяды

6. Праца ацэньваецца згодна з наступнымі крытэрыямі:

інтэрпрэтацыя тэмы (0-5 пунктаў), арыгінальнасць (0-5пунктаў), адпаведнасць тэме (0-5 пунктаў), артыстычныя якасці працы (кампазіцыя, каларыстычная гама, тэхніка выканання) (0-5 пуктаў).

"Навяртанне Нінівы" (Ёна 3, 1-10)

І зноў было слова Госпада да Ёны: "Устань, ідзі ў Нініву, вялікі горад, і абвяшчай у ёй тое, што Я табе даручыў". І ўстаў Ёна, і накіраваўся ў Нініву па загадзе Госпада. А Нініва перад абліччам Бога была вялікім горадам, у абход на тры дні. Дык пачаў Ёна хадзіць па горадзе ў абход на адзін дзень, і прапаведаваў, і казаў: "Яшчэ сорак дзён і Нініва будзе зруйнаваная". І паверылі нініўцы Богу, і абвясцілі пост, і апрануліся ў зрэбніцы, ад найбольшага да найменашага. І дайшла гэтая вестка да цара Нінівы, і ён ўстаў з пасада свайго, скінуў плашч свой з сябе ды апрануўся ў зрэбніцу і сеў ў попел. І загадаў абвясціць і сказаць у Нініве ад імя цара і магнатаў яго: "Людзі і жывёла, быдла і статак хай не ядуць нічога, і не выпускаюцца на пашу і не п'юць вады. Ды хай апрануцца ў зрэбніцы і людзі, і жывёла, і хай моцна клічуць да Бога, і хай кожны чалавек адвернецца ад ліхой дарогі сваёй і ад гвалту, што ёсць у руках яго. Хто ведае, можа, раздумаецца і пашкадуе Бог, і спыніцца абурэнне гневу Яго, і мы не загінем?" І ўбачыў Бог паводзіны іх, што адвярнуліся яны ад дарогі сваёй ліхой, і злітаваўся Бог дзеля кары, якую прадказаў быў, што ўчыніць ім, і не ўчыніў.

 

Крыніца. Ян Павел ІІ, Рымскі Трыпціх

Затока лесу спускаецца

У рытме горных патокаў...

Калі хочаш знайсці крыніцу,

Мусіш ісці пад гару супраць плыні.

Прадзірайся, шукай, не саступай,

Ведаеш, яна павінна тут недзе быць —

Дзе ты, крыніца?.. Дзе ты, крыніца?!

Ціша...

Струмень, лясны струмень,

Адкрый мне таямніцу

Свайго пачатку!

(Ціша — чаму ты маўчыш?

Як жа старанна схавала ты таямніцу

Свайго пачатку.)

Дазволь арасіць перасохлыя вусны

Крынічнай вадою

І адчуць свежасць,

Жывую свежасць.

Правілы ўдзелу ў біблійным конкурсе

Кат. А:

1.Евангелле паводле Мацвея

2.Кніга Роду (6-9)

3.Кніга Выхаду (11-14)

Кат. В:

1. Евангелле паводле Мацвея

2. Кніга Роду (6-9)

3. Кніга Выхаду (11-14)

4. Другая кніга Самуэля (11-12)

Кат. С:

1. Евангелле паводле Мацвея

2. Кніга Роду (6-9)

3. Кніга Выхаду(7-14)

4. Другая кніга Самуэля (11-12)

Правілы ўдзелу ў конкурсе па гісторыі і жыцці Касцёла

Кат. A, B, C

1. Навяртанне і дзейнасць св. Аўгустына з Гіпоны (матэрыялы па спасылках тут і тут)

2. Споведзь як сакрамант навяртання (на падставе Катэхізісу Каталіцкага Касцёла № 1420-1484)

Правілы ўдзелу ў спартыўных конкурсах

Кожны можа прымаць удзел не больш чым у трох спартыўных дысцыплінах.

Футбол - каманда складаецца з 7 чалавек. Падчас гульні на поле 4 гульца + 1 брамнік, двое запасныя.

Валейбол - каманда складаецца з 7 чалавек. Падчас гульні на пляцоўцы знаходзіцца 6 чалавек, адзін на замене. Дзяўчаты з адной парафіі прадстаўляюць адну каманду, аб'ядноўваючы катэгорыі (А, В, С)

Настольны тэніс - ад адной парафіі ў кожнай узроставай катэгорыі могуць удзельнічаць па два хлопчыкі і па дзве дзяўчынкі

Бадмінтон - ад аднаго прыходу ў кожнай узроставай катэгорыі могуць удзельнічаць па адным хлопчыку і па адной дзяўчынцы