Skip to main content

Валанцёры "Карытас" арганізавалі выставу дзіцячага малюнка да Дня малітвы за ахвяр Чарнобыльскай трагедыі

Валанцёры дзіцячага праекта "Анёлы дабра РМ "ДКТ Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі арганізавалі выставу дзіцячага малюнка, прымеркаваную да Дня малітвы за ахвяры Чарнобыльскай трагедыі, паведамляе caritas.by.

Варта адзначыць, што дзеці з радасцю падтрымалі гэтую ініцыятыву і з велізарным жаданнем малявалі, тым самым паказваючы свой удзел у перажыванні гэтай трагедыі. Малюнкі маленькіх пацыентаў артапеда-траўматалагічнага аддзялення гродзенскай дзіцячай абласной бальніцы намаляваны ад душы і з чыстым сэрцам, яны перадаюць увесь жах перажытага амаль 30 гадоў назад. Выставу дзіцячага малюнка можна наведаць з 23 красавіка па адрасе: г. Гродна, вул. Дзяржынскага, 91 (“Карытас”).

Малюнкі можна праглядзець таксама па спасылцы.