28 верасня а 15.00 гадзіне ў парафіяльным касцёле ў Ашмянах з нагоды другой гадавіны беатыфікацыі кс. Міхала Сапоцькі адбылася ўрачыстая св. Імша пад кіраўніцтвам кс. дзекана Яна Пузыны. У ашмянскім касцёле ёсць алтар благаслаўлёнага кс. Міхала і яго рэліквіі. Благаслаўлёны Міхал Сапоцька быў звязаны з Ашмяншчынай. Ён нарадзіўся ў Ашмянскім павеце 1 лістапада 1888 г. у Юшаўшчызне, званай таксама Навасадамі. У Ашмянах хадзіў у гарадскую школу, пасля заканчэння якой паступіў у Віленскую духоўную семінарыю. Потым праз некаторы час быў вікарыем у Табарышках.
Навіны
Урачыстая св. Імша з нагоды другой гадавіны беатыфікацыі кс. Міхала Сапоцькі
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны