З нагоды 550-годдзя поразаўскай парафіі выдадзена кніга "550 гадоў рымска-каталіцкай парафіі ў Поразаве", аўтарам якой з'яўляецца вядомы даследчык у галіне гісторыі а. Юзаф Макарчык OFM Conv. Кніга, уступ да якой напісаў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, распавядае, абапіраючыся на архіўныя дадзеныя з Вільна і Поразава, пра гісторыю поразаўскай парафіі. У ёй таксама змешчаны спісы парафіян і жыхароў поразаўскай парафіі паводле перапісу XIX стагоддзя.
Уступ Ксяндза-Біскупа Аляксандра Кашкевіча, Гродзенскага Біскупа
Чалавек у сваёй гісторыі імкнуўся да стварэння грамадскіх структур, якія б гарантавалі яму бяспеку і далі магчымасць самаразвівацца. У каталіцкім Касцёле такой асноўнай грамадскай структурай, якая дае бяспеку і магчымасць развіцця, з'яўляецца парафія. У Дэкрэце аб апостальстве свецкіх Apostolicam actuositatem чытаем: "Парафія дае наглядны прыклад супольнага апостальства, канцэнтруючы ў адно разнастайныя людскія асаблівасці, што існуюць у яе межах, і прывівае іх ва ўсеагульнасць Касцёла".
У 2010 годзе мы святкуем 550-годдзе парафіі св. Міхала Арханёла ў Поразаве. Паводле архіўных дадзеных, яна паўстала ў 1460 годзе з фундацыі Яна Рымвіда Ягінтовіча, судзебнага старасты лідскага і брэсцкага, спадкаемца Поразава.
Гэтая парафіяльная супольнасць праз стагоддзі была вернай Крыжу і Евангеллю. Сваю вернасць Хрысту яна неаднойчы пацвярджала ў розныя перыяды бурных падзей. Тое, што вернікі змаглі захаваць скарб веры, было вялікай заслугай іх душпастыраў – святароў, якія змаглі прывіць любоў да Касцёла.
У Дэкрэце аб святарскіх задачах у Касцёле Christus Dominus напісана: "У выкананні абавязку навучання задачай пробашча з'яўляецца абвяшчэнне Божага Слова ўсім вернікам, каб, узмоцненыя верай, надзеяй і любоўю, яны ўзрасталі ў Хрысце, а хрысціянская супольнасць давала тое сведчанне любові, якое наказаў Гасподзь. Таксама іх задача - давесці вернікаў праз катэхізацыю да поўнага пазнання таямніцы збаўлення, дастасаванага да кожнага ўзросту".
Заахвочваю Вас да падзякі Богу Te Deum laudamus за столькі цудоўных стагоддзяў поразаўскай парафіі, за яе святароў і вернікаў. Няхай затрыманне чытача над гэтай кнігай дапаможа ацаніць вялікую ролю нашых Продкаў у вернасці Хрысту і Яго Маці. Няхай таксама стане штуршком для паглыблення ведаў пра гісторыю Касцёла на Гродзеншчыне.

Аўтара, выдаўца і чытачоў, а таксама ўсю парафіяльную супольнасць у Поразаве ад усяго сэрца благаслаўляю.
Гродна, 02.08.2010 г.
Маці Божай Анельскай
Гродна, 02.08.2010 г.
Маці Божай Анельскай
Аляксандр Кашкевіч
Гродзенскі Біскуп
Гродзенскі Біскуп