Увечары ў нядзелю 26 верасня ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі распачаліся рэкалекцыі, прысвечаныя новаму навучальнаму году. У гэтым годзе іх вядзе а. Раман з Віцебска. Клерыкі разам са сваімі выкладчыкамі на працягу 3 дзён у малітве і разважанні перажываюць свае семінарскія рэкалекцыі. У нашай семінарыі рэкалекцыі для клерыкаў адбываюцца два разы ў год: у пачатку новага навучальнага года і Вялікага Паста. Таксама кожны месяц у семінарыі праходзіць Дзень засяроджвання. Заахвочваем усіх да супольнай малітвы за нашую семінарыю.