26 верасняў Астраўцы ў парафіі св. Космы і Даміяна адбылася ўрачыстая св. Імша з нагоды імянінаў парафіі. Падчас яе з казаннем да вернікаў звярнуўся кс. Павел Урбан, які калісьці працаваў у Астраўцы вікарыем, а зараз вучыцца ў аспірантуры Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта (Польшча) на кананічным праве. Прамоўца заахвоціў усіх сабраных, каб Святыя мучанікі, якія моцна кахалі Бога, былі прыгожым узорам для вернікаў.