23 верасня а 19.00 гадзіне ў касцёле Унебаўзяцця НПМ у Адамавічах адбылася ўрачыстая св. Імша з нагоды дня св. Тэклі, абраз якой вісіць у бакавым нефе касцёла. Св.Імшу адправіў кс. Павел Салабуда, а вікарый з Грандзічаў кс. Андрэй Лішка ў казанні прыгадаў вернікам постаць св. Тэклі. На ўрачыстай св. Імшы прысутнічалі святары з усяго дэканата і з Гродна. Парафіяльная супольнасць малілася да св. Тэклі, якая абрана таксама патронкай адной з парафіяльных вёсак - Салавеі. Св. Тэклю часцей за ўсё прадстаўляюць з крыжам у руках, побач з ёй стаіць вол, або на стосе, а каля яе ляжыць леў. З імем Тэклі звязана таксама польская прымаўка: "W dzień Tekli będziemy ziemniaki piekli" ("У дзень Тэклі бульбу будзем пячы").