25 верасня ў Поразаве (ваўкавыскі дзеканат) адбыліся ўрачыстасці ў сувязі з 550-годдзем утварэння парафіі. Урачыстую св. Імшу ўзначальваў кс.бп Казімір Вялікаселец (Біскуп Дапаможны з Пінска), які таксама звярнуўся да сабраных з гаміліяй. У сваім пастырскім слове ксёндз біскуп прыгадаў гісторыю поразаўскай парафіі і заахвоціў вернікаў не баяцца стаць святым. За прыкладам св. Станіслава Косткі і Божага Слугі Яна Паўла II кожны чалавек можа ў XXI стагоддзі жыць шчасліва, слухаючы голас Бога.
Падчас св. Імшы ксёндз біскуп удзяліў таінства канфірмацыі (бежмавання) вялікай групе парафіян з Поразава і зычыў, каб святыня заўсёды былы поўнай. Святары і вернікі, якіх у гэты дзень шмат сабралося ў касцёле, спявалі ўдзячнае "Te Deum". Айцец пробашч Станіслаў Садоўскі OFM Conv. свой зварот да верных распачаў словамі: "Дзякуйце Богу, не гасіце Духа" – а ў гэты прыгожы дзень было за что дзякаваць Богу. Душпастыр заклікаў таксама сваіх вернікаў, каб яны з яшчэ большым запалам збіраліся ў вельмі прыгожай поразаўскай святыні. Падчас урачыстасці сабраным была прадстаўлена кніга "550 гадоў рымска-каталіцкай парафіі ў Поразаве" (па-польску і беларуску) з уступам кс.бпа Аляксандра Кашкевіча, якую напісаў а.др Юзаф Макарчык OFM Conv. Заахвочваем усіх набыць гэтую кнігу, якая распавядае пра гісторыю поразаўскай парафіі. Навіны
Урачыстасці ў сувязі з 550-годдзем утварэння парафіі ў Поразаве
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны