Skip to main content

Упершыню будзе беатыфікаваны адзін з лідэраў Рыцараў Мальтыйскага Ордэна

Распачаўся афіцыйны працэс беатыфікацыі памерлага Эндру Берці, 78-га Князя і Вялікага магістра Суверэннага Ваеннага гасціннага Ордэна Святога Яна, Іерусаліма, Родаса і Мальты.

Эндру Берці стаў кіраўніком Суверэннага Ваеннага Ордэна Мальты ў 1988 годзе і служыў ордэну аж да сваёй смерці ў 2008 годзе. Пад яго кіраўніцтвам Мальтыйскія Рыцары аказвалі дапамогу бедным і хворым па ўсім свеце. Эндру Берці - першы з лідэраў Рыцараў Мальты, прадстаўлены да беатыфікацыі.

Імшу, якая адкрыла працэс беатыфікацыі, і  на якой таксама прысутнічаў кардынал Рэйманд Бёрк, заступнік Рыцараў Мальтыйскага Ордэна, ўзначаліў кардынал Агасціна Валіні, вікарый Рымскай дыяцэзіі.

Паводле Katolik.ru