25 і 26 верасня ў санктуарыі ў Капцёўцы адбылося спатканне акадэмічнага душпастырства Open. Усю ноч моладзь разам са ваім душпастырам кс. Антоніем Грэмзам малілася перад цудоўным абразом Чанстахоўскай Маці Божай. Кусташ санктуарыя кс. Міхал Ластоўскі заахвочваў моладзь, каб яна была адважнай у штодзённай веры. Маладыя людзі вельмі актыўна ўдзельнічалі ў супольнай малітве і гульнях, спявалі песні. У пачатку новага навучальнага года яны за заступніцтвам Божай Маці ахвяравалі ўсемагутнаму Богу свае штодзённыя клопаты і абавязкі. Супольная малітва, гульні і спевы былі прыгожым падарункам на распачаты новы навучальны год. Кс. Антоні Грэмза запрашае моладзь г. Гродна і гасцей у кожны чацвер а 19.00 гадзіне на супольныя спатканні ў Пабрыгіцкім касцёле.