21 верасня
ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Вішняўцы ксяндзы сэрцане распачалі свае святарскія рэкалекцыі, у якіх прымаюць удзел ксяндзы сэрцане, якія працуюць у Беларусі. Да 24 верасня яны будуць маліцца ў кляштарнай капліцы і разважаць над уласным святарскім шляхам. Тэма сёлетніх рэкалекцый - "Разважанне над уласным святарствам". У нашай дыяцэзіі сэрцане працуюць у парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне і парафіі св. Тэрэсы ад Дзіцятка Езус у Астрыне.
Для прыпамнення: Айцец Ляон Дэгон, француз па паходжанні, заснавальнік Супольнасці Ксяндзоў Найсвяцейшага Езусовага Сэрца, быў адукаваным чалавекам, грамадскім дзеячам, аўтарам шматлікіх прац і кніг грамадскай, тэалагічнай і аскетычнай тэматыкі, асаблівым распаўсюджвальнікам любові да Божага Сэрца, пашыральнікам ідэі аб узнагародзе Божага Сэрца за людскія грахі, а таксама нястомным будаўніком Яго Каралеўства ў свеце.