Найдастойнейшы Пастыр нашай дыяцэзіі, Ваша Эксцэленцыя ксёндз-біскуп!
З нагоды Вашага Дня нараджэння прыміце нашыя шчырыя, з усяго сэрца пажаданні. Няхай нашая Заступніца, Божая Маці з Вострай Брамы, увесь час апякуецца Біскупам, Святы Дух адорвае ўсімі ласкамі, а добры Бог благаславіць святарскі і жыццёвы шлях. Жывіце нам доўга ў добрым здароўі. Няхай кожны дзень будзе мілы сэрцу і Богу, на твары заўсёды свеціцца ўсмешка, а навокал будуць верныя, зычлівыя людзі. Дзякуем за пастырскую апеку і клопат, за няспыннае развіццё нашай дыяцэзіі.З малітвай вернікі Гродзенскай дыяцэзіі