Ліпень 2016 года ў хрысціянсікм свеце адзначыцца Сусветнымі днямі моладзі, якія будуць праходзіць ў Кракаве. З гэтай нагоды горад рыхтуецца прыняць звыш 2 млн. замежных гасцей, сярод якіх плануецца ўдзел каля 3 тысяч беларусаў. Гродзенскую дыяцэзію будзе прадстаўляць моладзь з душпарстырства “Open” на чале з кс. Антоніем Грэмзам, які прызначаны міждыяцэзіяльным каардынатарам у Беларусі па падрыхтоўцы да Сусветных Дзён Моладзі (СДМ).
Кс. Антоній распавёў крыху, як адбывакцца падрыхтоўка моладзі да будучага мерапрыемства:
“Першай і самай важнай часткай было прыгатаванне праз перэгрынацыю Крыжа і вобраза Маці Божай – сімвалаў СДМ, якая на Беларусі адбывалася на прыканцы чэрвеня – пачатку ліпеня мінулага года. На дадзены момант падрыхтоўка праходзіць паступова і ўпэўненымі крокамі: праз катэхэзы, разважанні - рэгулярныя сустрэчы ў малых групах.”
Кс. Антоній адзначыў, што моладзь “Open” зрабіла відэаролік, які адлюстроўвае асноўныя моманты падрыхтоўкі да СДМ.
“Галоўная мэта роліка - паказаць, як мы рыхтуемся, з яікм запалам мы чакаем гэтых дзён. Ролік атрымаўся сур’ёзным і вясёлым адначасова. Мы прадставілі нашую падрыхтоўку са Словам Божым і заспявалі гімн Сусветных Дзён Моладзі, паказалі, якімі спосабамі мы збіраем грошы на білеты у Кракаў, крыху пажартавалі на тэму таго, якімі сродкамі камунікацыі мы будзем туды дабірацца”.
Відэаролік ужо быў прадстаўлены на XII нацыянальным форуме душпастырства моладзі ў Ломжы (Польшча).
Напрканцы кс. Антоній падзяліўся цікавым фактам. Святар распавёў, што ў кракаўскім камітэтце па падрыхтоўцы да СДМ працуе "свой чалавек" з Гродзенскага душпастыртсва “Open”, які адказвае за аддзел падрыхтоўкі мерапрыемстваў, звязаных з прыездам Папы Францішка і за арганізацыю Крыжовага шляху.