Яны не з’яўляюцца паталогіяй. Яны не нясуць віны. Пакрыўджаныя лёсам, сям’ёй, безадказным мужчынам, маюць патрэбу не толькі ў бяспечным доме для сябе і сваіх дзяцей, але больш за ўсё, патрабуюць малітвы. Ідэя прыйшла некалькі тыдняў таму. Узнікла з патрэбы, з назіранняў, шматгадовага досведу. Сёстры Антаніянкі, якія апякуюцца Домам Самотнай Маці ў Лодзі, ведаюць, найлепш: самотныя маці больш за ўсіх на свеце патрабуюць малітвы і разумення, што яшчэ камусьці патрэбныя.
Вігілійныя падарункі, матэрыяльныя рэчы - вядома, з'яўляюцца вельмі важным, але не самым галоўным элементам свята. У час Божага Нараджэння для кожнага з нас найкаштоўнейшым з’яўляюцца родныя і блізкія, свядомасць, што мы не самотныя, - кажа дырэктар цэнтра, сястра Магдалена Краўчык.
- Маці, якія жывуць у нашым доме, часцей за ўсё, пазбаўленыя падтрымкі родных і блізкіх асобаў. Па гэтай прычыне яны вельмі сумуюць і церпяць. Таму так важна, каб памятаць пра іх у малітве, каб адчувалі, што яны патрэбныя, што хтосьці думае пра іх цёпла і нават моліцца за іх.
- Перад матулямі важны час. Неўзабаве будуць ўдзельнічаць у трохдзённых духоўных сустрэчах. Для некаторых жанчын гэта магчымасць для прымірэння з Богам. Вельмі часта, на першую, пасля шматлікіх гадоў, споведзь. Жывуць у нас жанчыны з рознымі жыццёвымі гісторыямі. Іх становішча вельмі цяжкае і складанае. Вось чаму так важна, каб застаючыся ў нас, мелі магчымасьці вырашыць шмат рэчаў ... - кажа сястра Магдалена.
Сёстры ў цяперашні час апякуюцца каля 36 жанчынамі і іх 40 дзецьмі. Некалькі мам чакаюць нараджэння немаўлят. Сярэдні ўзрост жанчын крыху больш за 20 гадоў. Самай малодшай 16 год.
- Прыходзяць сюды, каб знайсці супакой і даць сваім дзецям "альтэрнатыву" роднай хаце. Маці хочуць, каб іх дзеці жылі ў элементарнай бяспецы. Так, мы павінны на іх глядзець праз прызму гераізму.
Між тым, калі самотныя маці праходзяць па вуліцах горада, часта чуюць абразлівыя словы ў свой адрас.
- Людзі, якія паводзяць сябе падобным чынам, цалкам не маюць ніякай свядомасці аб канкрэтных сітуацыях, душэўным болю маці, іх жыццёвых драмах. Не маюць нават малых ведаў пра тое, якую вайну трэба прайсці, дзеля спакойнага сну дзяцей...- тлумачыць сястра Магдалена.
- Часам, для самотнай маці, наш дом, адзіная альтэрнатыва перад абортам.
- Мы не маем права дрэнна абыходзіцца з гэтымі жанчынамі. Яны не павінны адчуваць сябе выключанымі, - дадае цвёрда сястра. - І менавіта таму мы звяртаемся: "Прытулі маму!"
Акцыя “Прытулі маму” заснавана на тым, каб падчас Адвэнту штодзённа атуліць малітвай адну адзінокую матулю. А потым, як раз перад Божым Нараджэннем, выслаць да яе ліст з цёплымі і добрымі словамі. Хто пажадае, можа падрыхтаваць падарунак для яе дзіцяці.
- Звяртацца можна ў кожны момант. Спачатку я думала, што адна асоба “прытуліць” адну маці. Аднак жадаючых усё больш, і таму пра адну маму паклапоціцца болей асоб. Гэта для мяне знак ад Езуса Хрыста, што ёсць такая неабходнасць: вялікая патрэба маліцца за самотных матуль і іх дзяцей.
Сястра Магдалена ўпэўнівае, што маці-адзіночкі таксама моляцца за сваіх духоўных апекуноў. А так як праца ў цэнтры не адносіцца да лёгкіх, прыняць духоўную апеку можна за працаўнікоў установы.
Каб далучыцца да акцыі, можна проста напісаць на адрас dsm@csr.org.pl або па тэлефоне: +48 42 68 81 849.
Сёстры пададуць імя канкрэтнай жанчыны, за якую маліцца, а таксама ўзрост і імя яе дзіцяці.
Паводле старонкі Gość.pl