Skip to main content

Супрацоўнікі службы аховы здароўя сустрэліся ў Гродне

dzien-medika-3У дзень успаміну св. Лукі Евангеліста, які з’яўляецца апекуном медыцынскай службы, урачы, медсёстры і працаўнікі медыцынскай сферы сабраліся на супольнай малітве ў катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя.

  Св. Імшу ў інтэнцыі супрацоўнікаў службы аховы здароўя узначаліў кс. Мікалай Ціхановіч, адказны за душпастырства медыкаў у Гродне. 

У сваёй гаміліі кс. Мікалай асаблівым чынам засяродзіў увагу на хрысціянскім маральна-этычным вучэннi адкрытасці на чалавечае жыццё і яго аховы ад самага зачацця. Душпастыр адзначыў, што згодна з афіцыйнай статыстыкай у Беларусі кожны дзень выконваецца каля 100 абортаў. У Гродне лічба жанчын, якім штучна перапыняюць цяжарнасць, па-ранейшаму застаецца высокай. 

dzien-medika-7

- Медыцынская этыка патрабуе ад кожнага медыцынскага работніка павагі да чалавечага жыцця ад моманту яго зачацця да натуральнай смерці, - гаварыў кс. Мікалай. – Ні фармацэўт, ні гінеколаг, ні медсястра не могуць быць робатамі, якія выконваюць амаральныя загады. Сумленне нельга раздзяліць на дзве часткі: сумленне звязанае з працай і сумленне звязанае з асабістым жыццём чалавека, таму трэба ва ўсіх сітуацыях дзейнічаць маральна. Мы не можам зачыніць ці спаліць абартарыі, аднак мы можам “замарыць іх голадам”, пазбавіць іх кліентаў. Для гэтага патрэбна сацыяльныя рэклама ды сумесныя намаганні з боку людзей, якія актыўна выступаюць супраць абортаў, таксама з боку дзяржавы і грамадства ў цэлым. 

dzien-medika-10

Душпастыр таксама прыгадаў, што кастрычнік – месяц, прысвечаны абароне жыцця. Ён заклікаў медыкаў не быць абыякавымі да праблемы чалавечага жыцця і далучацца да ініцыятываў у яго абарону. 

У сваю чаргу супрацоўнікі службы аховы здароўя падзякавалі кс. Мікалаю за мудрыя словы, малітву ды маральную падтрымку, якую яны адчуваюць штодня. 

dzien-medika-19

 

Падрыхтавала Гражына Шалкевіч

Здымкі Гражыны Шалкевіч