Ужо напярэдадні Сіноду ўвага СМІ была засяроджана на магчымасці ўвядзення інавацыі ў пастырскі клопат аб складаных сямейных абставінах. «Мы царква ў дарозе», падкрэсліў архіепіскап Сан-Паўлу ў Бразіліі кардынал Адыліліў Педру Шэрэр.
«Мы знаходзімся ў дарозе і імкнемся праліць святло на існуючую сітуацыю, - сказаў кардынал. - Звяртаючы увагу на імкненне да зменаў, трэба запытацца сябе: што можа змяніцца? Прыроду шлюбу і сям'і, фундаментальныя хрысціянскія прынцыпы ў адносінах да шлюбу наўрад ці магчыма змяніць. Аднак, ёсць шмат рэчаў, якія залежаць ад гістарычных, мясцовых і культурных форм, якія могуць эвалюцыяніраваць. Іх трэба аналізаваць, аб іх трэба разважаць, але не нам прымаць рашэнні аб іх. Па сваёй прыродзе Сінод з'яўляецца кансультатыўным, таму Свяцейшы Айцец яго выслухае, а затым прыме рашэнне, якое будзе на яго думку найбольш правільным», сказаў кардынал.
Напрыклад, пытанне аб несупыннасці шлюбу і паўторным шлюбе тых, хто зноў жадае прыступаць да Святых Таінстваў, знаходзіцца ў цэнтры увагі Сіноду, як падкрэсліў кардынал.
«З другога боку, трэба таксама запытацца сябе: ці павінны мы ісці на ўступкі ў пытанні шлюбу і сям'і пад націскам рэчаіснасці і крызісу каштоўнасцей? Ці ўсё ж існуе фундаментальнае ядро хрысціянскага паслання ў слове царквы аб шлюбе і сям'і, якое мы абавязаны падтрымліваць?»
Кардынал Шэрэр адзначыў існуючыя складанасці, якія стаяць на шляху сямейных пар: не хапае рэальнай магчымасці доступу да царкоўных судоў, такое кананічнае суправаджэнне з боку Царквы пакідае жадаць лепшага. «Многія па сённяшні дзень думаюць аб немагчымасці атрымаць дэкларацыю аб несапраўднасці шлюбу, або што гэтая несапраўднасць ёсць эквівалент «разводу». Таму Царква прызваная зрабіць больш пастырскім служэнне кананічнай юрыспрудэнцыі і наблізіць яго да паўсядзённых праблем людзей». Архіепіскап Сан-Паулу выразіў з нагоды гэтага пэўны аптымізм: Свяцейшы Айцец назначыў спецыяльную камісію для распрацоўкі паскоранай формы кананічнага працэсу па прызнанні несапраўдным атрыманага шлюбу.
У адносінах да невенчаных пар кардынал адзначыў, што «усе хрысціяне – гэта народ Божы, які ў сваю чаргу складаецца са святых і грэшнікаў. Ёсць сямейныя пары, якія жывуць у поўнай гармоніі з Таінствам, але ёсць і тыя, якія маюць сур'ёзныя праблемы. Царква не мае права прагнаць грэшнікаў: яны павінны быць падтрыманы, ахоплены клопатам. Існуюць пары, якія ніколі не змогуць сабрацца «прывесці сябе ў парадак», але яны таксама могуць жыць многімі аспектамі хрысціянскага жыцця, яны таксама з'яўляюцца часткаю Народу Божага. Такая думка не новая для Царквы. Яна з лёгкасцю адшукваецца ў апостальскім звароце "Familiaris Consortio” святога Папы Яна Паўла II. На жаль, аб гэтым часта забываюць, і ў соцыуме вітае думка, што «Царква складаецца выключна са святых, а грэшнікі выключаны з яе». Гэта няпраўда.»
Што да дыскусіі аб Святой Камуніі для людзей, якія пачалі сямейнае жыццё паўторна, то кардынал Шэрэр адзначыў, што нярэдка «разбітая сям'я» адлюстроўвае таксама сітуацыю непрыняцця, па меншай меры часткова, знаходжання ў адзінстве веры з Царквою. Таму на пытанне аб Святой Камуніі нельга адказаць проста «можна ці няможна, дапускаць ці не дапускаць», - гэта глыбока закранае тэму, на колькі людзі прымаюць ці не прымаюць веру Царквы.
Паводле «Радыё Ватыкана»