Уільям Кармона - гэта саракагадовы семінарыст, які яшчэ год таму ўвайшоў у апошнюю фазу прыгатаванняў да дыяканату. Нажаль, у гэтым годзе шмат падзей адбылося і цяпер ён ляжыць на шпітальным ложку, прыгатоўваючыся да смерці ад раку.
Калі толькі біскуп Дэфід Р. Хобі пачуў, наколькі сітуацыя цяжкая, ён адразу ж прыехаў. У выніку ён адразу ж вызначыў дзень пасвечанняў дыяканату, якія маюць прыспешаны характар з-за дадзенай сітуацыі.
- Святарства, з-за сваёй натуры, мае шмат твараў, бо гэта дар Бога, каб адказаць на патрэбы чалавека, - сказаў біскуп Хобі. Святарства ў сярэдзіне мае тямніцу збаўлення, якой з'яўляецца смерць і змёртвыхпаўстанне Езуса.
Уільям быў пасвечаны 9 верасня, памёр на наступны дзень у шпіталі ў Сан Антоніа.
Паводле Catholic News Service