19 верасня з нагоды пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года адбылося паломніцтва ў санктуарый у Капцёўцы. Дэвізам сёлетняга паломніцтва былі словы “Марыя - наша Настаўніца”. Упершыню на Узгор'і Надзеі паломнікаў прывітаў кс. Міхал Ластоўскі, які з гэтага года стаў новым кусташам санктуарыя. Таксама ўпершыню паломніцтва вёў кс. Максім Бачарнікаў SCJ. У гэтым годзе ў паломніцтве ўдзельнічала каля тысячы чалавек.
Перад пачаткам паломніцтва а 7.00 гадзіне ў францішканскім касцёле адбылася св. Імша. Падчас урачыстай Імшы на Узгор'і Надзеі з казаннем звярнуўся да паломнікаў кс. Юзаф Макарчык OFMConv. Пасля супольнай Эўхарыстыі адбылося выступленне парафіяльных груп: кожная мела 10 хвілін на прэзентацыю, заспяванне песні. У паломніцтве таксама ўдзельнічалі семінарысты Гродзенскай семінарыі. Паполудні паломнікі вярталіся дадому з моцнай верай у тое, што Яснагурская Пані будзе мець іх у апецы на працягу ўсяго навучальнага і катэхетычнага года. Стала ўжо традыцыяй, што ў санктуарый у Капцёўку паломнічаюць таксама бацькі – у першую нядзелю чэрвеня і маці – у першую нядзелю траўня. Запрашаем да нашай відэагалерэі, у якой размешчаны матэрыял з сёлетняга паломніцтва.