18-19 верасня ў Сапоцкіне пад кіраўніцтвам кс. магістра ліцэнцыята Андрэя Радзевіча адбыліся рэкалекцыі Шэнштацкіх Сем’яў. У гэтым годзе дэвізам рэкалекцый былі словы “Сужэнская сумленнасць і чысціня”. У рэкалекцыях прымала ўдзел больш за 20 чалавек. На заканчэнне духоўных практыкаванняў адбылося аднаўленне сужэнскай прысягі. Удзельнікі рэкалекцый маліліся таксама за святасць нашых сем’яў.