18 верасня ў парафіі св.Станіслава Косткі ў Ваўкавыску-Цэнтральным а 13.00 гадзіне адбылася ўрачыстая св. Імша з нагоды дня патрона святыні, якую ўзначальваў кс. пралат Антоні Філіпчык. У сваім казанні кс. Уладзімір Русак, віцэрэктар ВДС у Пінску, гаварыў вернікам аб св. Станіславе як узоры для пераймання. Як адзначыў пробашч парафіі кс. Алег Дуль, патрона гэтага дня вельмі шануюць у парафіі: вельмі часта перад яго абразам збіраюцца не толькі дзеці ці моладзь, але і людзі старэйшага ўзросту. Св. Станіслаў Костка з’яўляеццца асаблівым патронам міністрантаў, дзяцей і моладзі. Рэліквіі Святога спачываюць у касцёле св. Андрэя на Квірынале ў Рыме. У іканаграфіі св. Станіслава прадстаўляюць езуітам, найчасцей - прымаючым святую прычасць з рук анёла або св. Барбары.