17 верасня а 15 гадзіне ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне адбылася прафесарская сесія выкладчыкаў нашай семінарыі пад кіраўніцтвам кс. бпа Аляксандра Кашкевіча. Падчас нарады быў прыняты план працы на першы семестр акадэмічнага года 2010-2011. Абмяркоўваліся таксама пытанні, якія датычыліся арганізацыйнай працы семінарыі. Кс. Юзаф Станеўскі прадставіў прысутным новых выкладчыкаў.
Вызнанне веры і прысягу кс. біскупу склалі наступныя ксяндзы: кс. магістр Ян Радзюк, які скончыў каталіцкі ўніверсітэт у Любліне і будзе выконваць абавязкі прэфекта семінарыі і выкладаць лацінскую мову; кс. магістр ліцэнцыят Аляксандр Мацкевіч, які скончыў вучобу ў Рыме і будзе выкладаць біблійную тэалогію; кс. магістр ліцэнцыят Мікалай Ціхановіч, які скончыў каталіцкі ўніверсітэт у Любліне і будзе выкладаць маральную тэалогію і кс. магістр Віталь Вайцяхоўскі, які скончыў каталіцкі ўніверсітэт у Любліне і будзе выкладаць філасофію. Урачысты пачатак новага акадэмічнага года ў нашай семінарыі адбудзецца 5 кастрычніка а 10. 00 гадзін