Skip to main content

Да Неба праз Будслаў. Постскрыптум

img 5054Першы дзень пасля вяртання з фэсту ў Будславе падобны да стану пахмелля пасля доўгага запою. Уладкоўванне думак, падсумаванне і цяжкасць вяртання да звычайнага жыцця. Каб паставіць кропку ў сёлетнім дзённіку “Да Неба праз Будслаў” паспрабуем падвесці вынік усяму, што адбылося.

Мудрасць Божая

Як я ўжо пісаў, штодзённа мы мелі пропаведзь падчас св. Імшы і 2 канферэнцыі. Было сказана шмат мудрых словаў. У душу запалі некаторыя з іх. З імі вяртаюся дадому. Паспрабую сабраць усё ў некалькі кароткіх сказаў.

1. Не чакаць плёнаў сваёй працы. Усё гэта можа скончыцца эмацыйным выкрушэннем і стратай ахвоты рабіць што-небудзь. Рабі для Бога і будзь задаволены ўжо гэтым.

2. Галоўнае – адкрыць Бога. Уся мараль будзе пасля. Па-гэтаму спачатку трэба паказаць чалавеку прыгажосць Пана, а пасля ўжо будзе змена жыцця.

3. Радавацца з усяго, што атрымоўваем. Не наракаць! Навокал любоў.

Можа для кагосьці гэта банальна, але для мяне гэта былі рэчы адкрытыя нанова. Увогуле, гаварылася шмат мудрых і патрэбных думак, але запомніліся чамусьці гэтыя. Калі запытаць у іншых пілігрымаў, упэўнены, што сказы будуць зусім іншыя. Нібыта мы ішлі ў розных групах.

img 4863

Людзі

Віцебская пілігрымка для мяне – пілігрымка “якасці”. Менавіта якасці людзей, якія ў ёй ідуць. Сярэдні ўзрост пілігрымаў – 23,5 гады, г.зн. старэйшая моладзь. Большасць паломнікаў стала ўдзельнічае ў школе хрысціянскага жыцця і евангелізацыі - Вінаградніку, бярэ ўдзел у супольнасці (напрыклад шмат кіраўнікоў скауцкага руху), вучыцца ў катэхэтычным каледжы ў Баранавічах і г.д. Шмат хто з іх прыязджае ў пілігрымку не таму, што мае вольны час (напрыклад, канікулы), але з-за свайго ўласнага хацення. Зразумела, усё гэта робіць пілігрымку адрознай, скіраванай менавіта на рэкалекцыі і глыбокую ўнутраную змену.

img 5456

Дамініканцы

А. Томаш Міка і а. Кшыштаф Коц’ян – сыны свайго ордэна. Першы ў свой час вёў лад жыцця зусім адрозны ад хрысціянскага. Пазней навяртанне, дамініканцы, святарства і сёння ўжо 3 гады душпастырства ў Віцебску. Усё гэта нагадвае гісторыю пра св. апостала Паўла. Другі - гэта вельмі спакойны, увесь час усміхаючыся і неверагодна моцны ў слове чалавек. Гэтыя людзі прыцягваюць да сябе не толькі жартамі, але, перш за ўсё, сваім уласным прыкладам.

 

img 5624

img 5668

 

Кс. біскуп Алег Буткевіч

Гэты чалавек прайшоў з намі 3 дні. Для большасці ён застаўся айцом Алегам. Ён па-чалавечы прасіў не фоткаць яго лішні раз. І я заставіў яму гэтае права. Было б добрай традыцыяй, калі б ён і надалей хадзіў у гэтай пілігрымцы, каб людзі адчувалі ў ім не ксяндза біскупа, але айца біскупа. Гэтаму чалавеку хочацца пацалаваць пярсцёнак на руцэ не з абавязку, а з-за глыбокай унутранай прагі.

 

img 5375

 

Беларускія краявіды

Віцебшчына неверагодная. Такіх бясконцых палёў і лясоў я не бачыў ніколі. Падаецца, што краявіды былі зменены тут цывілізацыяй мінімальна. Гэта бавіць вока і дапамагае задумацца над велічнасцю і прыгажосцю Божага плану. Для людзей з Гродзеншчыны віцебская пілігрымка ў Будслаў дакладна будзе адкрыццём іншага боку Беларусі.

 

img 5006

 

Скончылася чарговая будслаўская прыгода. Сёлета я з'ехаў з Будслава яшчэ ноччу, пасля св. Імшы ў 24.00 і канцэрту Laudans. Я з’ехаў так рана не таму, што не люблю афіцыёзу ранішняй св. Імшы. Усё галоўнае адбылося: пілігрымка ўжо заставіла чарговы “шнар” у сэрцы. Проста заўсёды цяжка глядзець на Будслаў, які за 30 хвілін пасля галоўнай літургіі ператвараецца ў сумную, ціхую вёсачку з вялікім касцёлам. Таму няхай усё застанецца ў памяці такім, якім яно было яшчэ вечарам.

Пілігрымка працягваецца. У кожнага свая. За гэты час Deo gratias!

 

img 5364

 

Вова разважае

Гэта пілігрымковая радасць вельмі западае ў памяць. Падобна як боль. Ты памятаеш кожнае месца, дзе з’явіўся мазоль, дзе было цяжка ўстаць пасля перапынку. Шчыра ўсміхаешся, праходзячы месцы, дзе ўсе жартавалі і радаваліся. Усё гэта трымае мяне падчас працы і штодзённасці.

Была радасць і быў смутак, добрыя лазні і адсутнасць камфорту. Але шлях - гэта не галоўнае. Навучыцца любіць – найважнейшае заданне пілігрыма.

P.S. Калі пілігрымка праходзіць праз населеныя пункты, мясцовыя жыхары па-рознаму ўспрымаюць гэта. Аднак кожны затрымоўваецца і назірае. Вашай увазе прадстаўляю маленькую падборку здымкаў людзей, якія нас сустракалі. Няхай іх цікавасць ператворыцца ў прагненне.

 

img 4930

img 5470

img 5485

img 5477

img 5016

img 5280

img 5282

img 5284

img 5298

img 5304

img 5712

img 5714

img 5746

img 5066

img 5110

 

Арцём Ткачук
Вова Крупенка