Як быць душпастырам моладзі? Як выглядае сённяшняя моладзь? Такія пытанні задаюць сабе сацыёлагі і аналітыкі грамадскага жыцця, а таксама святары.
Якія яны?
Я не ведаю моладзі. Я ведаю Волю, якой 18 год, Марка - 21 год, Агату - 25 і Юрка, якому 15 год. Воля - супер, Марэк - амбіцыёзны, Агата сварыцца з бацькамі, а Юрэк уваходзіць не ў вельмі добрыя кампаніі. Якая моладзь? Розная. Канешне, можна спакусіцца на агульнае апісанне моладзі. Можна яе aхарактарызаваць на падставе даследванняў.
Што з імі не так?
Кажуць пра іх: "Яны ўжо нічога не хочуць рабіць на самым пачатку іх жыцця". Здольныя, але не туды аддаюць энергію. Спраўныя прафесіяналы, але як дзеці бездапаможныя ў зарысе жыццёвай мудрасці. Камунікатыўныя з усім светам і няздольныя да кантакту з самімі сабой. Шукаюць эмоцый, няздольныя да захопу цэласнасці. Дзеці Божыя і дзеці свету. Надзея Касцёла, але і надзея рынкаў, якія бачуць у іх лаяльных кансументаў.
Жывуць у эпоху вялікіх зменаў, а нават, як кажа папа Францішак, "у сітуацыіі змены эпохі". Таму асцярожнасць у апісанні патрэбная.
Без увагі на тое, дзе праўда, варта казаць добра пра моладзь. Чаму? Бо кожны чалавек добры. Бог, калі стварыў чалавека, ведаў, што ён быў добры. І гэта дабрыня ў кожным з нас ёсць. Хопіць яе заўважыць, дакрануцца - яна прачнецца.
Кажучы пра маладога чалавека, адкрываць у ім дабрыню - гэта найлепшы спосаб на дадаванне яму крылаў. Канешне, не можна рабіць гэтага без крытыкі. Але калі малады чалавек некалькі гадоў не чуў ад бацькоў ці настаўнікаў, а нават ад святароў, што штосьці ўмее, што можа, што ён супер - то як яму верыць у сябе? Дабрыня нараджае дабрыню. Таму так важнае сямейнае кола, з якога чэрпаецца давер, прыклад, і дзе чалавек вучыцца жыць.
Мы кажам, што шмат маладых людзей паходзіць з нефункцыянальных сем'яў, што ў іх нічога добрага не возьмуць. Вынікі даследванняў, праведзеных сярод школьнікаў у 2012 г. Інстытутам Інтэграванай Прафілактыкі паказваюць штосьці іншае. На пытанне, каму ты больш за ўсё давяраеш, 86 % адказвае - бацькам. А ны пытанне, адкуль ты чэрпаеш веды аб любові - 71 % адказвае, што ад бацькоў; на другім месцы - інтэрнэт, 29%.
Сям'я - самае галоўнае месца развіцця чалавека. Можна дадаць, што сям'я не заўсёды можа даць рады з узрастаючым пакаленнем.
Незразуменне - гэта не штосьці грознае. Незразуменне не перакрэслівае любові.
Мы наракаем, што моладзь не хоча пасталець, г.зн. узяць на сябе адказнасць. Гэта праўда, але таксама яны павінны мець магчымасць, каб даведацца, што такое дарослае жыццё.
Супольнае жыццё хлопца з дзяўчынай ці раннія сэксуальныя адносіны - гэта не сталасць, а хутчэй "няспеласць". Цытаваныя даследванні сцвярджаюць, што маладыя людзі хочуць прыгожага кахання.
Як выглядае іх вера?
На пытанне, ці вера важная, 73 % сказала, што так. Ажно столькі асоб бачыць патрэбу ў веры ў сваім жыцці. Калі так, то чаму не відаць моладзі на нядзельнай св. Імшы? Што ім перашкаджае ў Касцёле? Касцёл мае найлепшы "тавар", але горшы "маркетынг" - так у вялікім скарачэнні можна апісаць іх паводзіны. Яны сцвярджаюць, што слуханне павінна папярэджваць размову. Трэцяй перашкодай называюць адсутнасць сувязі паміж прамоўленым словам і рэаліямі жыцця. Урэшце кажуць проста - яны хочуць ісці на літургію, у якой адчуваецца вера, а не сухі рытуал. Хочуць бачыць, што святар, які адпраўляе св. Імшу, верыць у тое, што ён робіць.
На пытанне, хто для цябе прыклад душпастыра, адказваюць - св. Ян Павел ІІ.
Чаму ён? Мода? Свежасць кананізацыі?
Феномен Яна Паўла ІІ быў у тым, што ён паводзіў сябе як тата. Перадусім паказваў кірунак, куды трэба ісці. Але быў таксама гарантыяй, што паказаны кірунак - правільны.
Яго бацькоўскія прамяні могуць быць карыснымі ў нашай сённяшняй паслузе маладому пакаленню.
Паводле deon.pl