Skip to main content

Да неба праз Будслаў. Дзень 5

Пяты дзень. Для мяне гэта быў дзень айцоўства. Мы спалі ў будучай закрыстыі касцёла, які будуецца. Св. Імша павінна была пачацца ў 06:15. У 06:10 да нас раптоўна зайшоў кс. біскуп Алег Буткевіч і сказаў, каб мы паспяшылі. Ціха, без пафасу, быццам ён ішоў з намі ўжо некалькі дзён. Тут жа атрымалі ад яго ў косць за спазненне. Аднак усё гэта было радаснае і лёгкае.

 

img 5392

img 5381

Наша Аня самлела падчас літургіі, але Езус у хлебе прыйшоў і да яе.

img 5388

Для большасці пілігрымаў, кс. біскуп Алег застаецца айцом Алегам, сябрам і старым знаёмым. Я ж не мог надзівіцца, як ён грае на гітары, спіць з усімі на траве, жартуе ў мікрафон і точыць бутыкі. Я не мог спыніць сябе. Хацелася дзівіцца і ахаць. Усё-такі эмоцыі такая штука.

img 5399

img 5407

img 5426

img 5440

Цэлы дзень няспынна паліла сонца. Мазалі мулялі, у некаторых дзяўчат здаралася штосьці накшталт нервовага зрыву, калі яны хацелі ў гэты ж момант паехаць дадому. У пэўным моманце мы праскочылі перапынак і прайшлі 10 км за 2 гадзіны. Фізічна, сённяшні дзень можна назваць вайной са сваёй плоццю. І яшчэ якой вайной.

img 5405

img 5412

img 5427

Затое з-за спёкі нашыя прыпынкі нагадвалі адпачынак у Маямі. Сонейка, неверагодная прырода і неперадаваемая асалода сядзення на траве пасля доўгага маршу.

img 5435

Заўтра ў нас найдаўжэйшы дзень пілігрымкі. Да Будслава засталося 3 дні. Галоўнае, каб ногі не перашкодзілі духу. Каб усё дапаўняла адзін аднаго. Каб нашы душы, як казаў Барадулін, зарунелі.

img 5456

Арцём Ткачук

Вова разважае

  img 5396

Дабро ад Бога.

Вы умееце благаслаўляць? А праклінаць? Дзве падобныя рэчы, але дзейнічаюць зусім па-рознаму.

Праклёнам вучыць не буду. А благаслаўляць вельмі проста: “Няхай будзе табе добра ў Імя Айца, і Сына, і Святога Духа”.

На працягу гэтых дзён чуў мноства сведчанняў пра моц благаслаўлення: людзей абыходзяць праблемы, машыны пачынаюць ездзіць, кампутары працаваць. І гэта толькі жарты ў параўнанні з тым, што на маіх вачах святар благаславіў дажджлівае неба просячы, каб дождж скончыўся і не прайшло дзесяці хвілін, як мы ужо здымалі свае дажджавікі. Прагноз казаў, што верагоднасць дажджу 90%. Таксама, калі мы з Косцяй згубіліся, хутка спынілася машына і добры кіроўца адвез нас да ўсёй пілігрымкі. Можа мне падалося, што гэтае дабро з-за благаслаўлення , але вопыт веры кажа, што не. Трэба часцей карыстацца гэтай магчымасцю.

Уладзімір Крупенка