Skip to main content

Гродзенскія біскупы пранялі ўдзел ва ўрачыстым прыёме ад імя Апостальскага Нунцыя

4 чэрвеня ў Мінску адбыўся ўрачысты прыём ад імя Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці з нагоды штогадовага дня Святога Пасаду і ў гонар удзельнікаў IV Каталіцка-Праваслаўнага Форума — каталіцкіх і праваслаўных іерархаў Еўропы.

 

На прыёме прысутнічалі таксама каталіцкія біскупы Беларусі – Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня ККББ біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, духавенства, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, дыпламатычнага корпусу.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Паводле Сatholic.by