З 30 красавіка па 1 траўня сёлетнія выпускнікі сярэдніх школ у Шчучыне ўдзельнічалі ў пілігрымцы ў марыйны санктуарый у Будславе. Маладыя людзі адправіліся туды, каб памаліцца аб паспяховай здачы экзаменаў, а таксама аб добрым выбары жыццёвага шляху. У гэтых інтэнцыях у святыні цэлебравалася св. Імша і маліліся на ружанцы перад абразом Маці Божай Будслаўскай.
Будучыя студэнты падчас пілігрымкі наведалі шмат цікавых месцаў і храмаў Беларусі: касцёлы св. Пятра і Паўла ў Іўі, св. Юзафа ў Валожыне, Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах , самае вялікае возера ў Беларусі Нарач і найбуйнейшае вадасховішча Беларусі ў Вілейцы, а таксама мусульманскі храм у Іўі.
Пілігрымы мелі магчымасць сустрэцца з многімі цікавымі людзьмі, святарамі, манаскімі сёстрамі, даведацца аб харызмаце айцоў кармелітаў і інш.
а. Віталь Sluka SP
Фота: Людміла Казлова