Skip to main content

Адыйшла ў вечнасць маці кс. Рамана Рачко

22 сакавіка на 72-м годзе жыцця адыйшла ў вечнасць Марыя Рачко, маці кс. Рамана Рачко, святара Гродзенскай дыяцэзіі, які на дадзены момант працуе ў душпастырстве ў Германіі. Пахаванне святой памяці Марыі, адбудзецца ў панядзелак 24 сакавіка ў в. Нача (Воранаўскі р-н). Жалобная св. Імша будзе цэлебравацца ў парафіяльным касцёле ў 12 гадзін. Молімся за святой памяці Марыю, каб міласэрны Бог адарыў яе ласкай вечнага жыцця ў нябесным валадарстве.