Падчас чарговага Пленарнага паседжання Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Польшчы была прынята новая версія чацвёртай касцельнай запаведзі. Цяпер каталікі павінны ўстрымоўвацца ад мясной ежы кожную пятніцу, а падчас Вялікага Посту таксама ад забаваў. Практычна гэта азначае, што пятніцы захоўваюць свой пакутны характар, аднак забарона ўдзелу ў забаўляльных мерапрыемствах абмежавана толькі да Вялікага Посту.
У папярэдняй рэдакцыі запаведзь гучала наступным чынам:
“Захоўваць устаноўленыя пасты і ўстрымоўвацца ад мясной ежы, а падчас часу пакуты ўстрымоўвацца ад удзелу ў забавах”
Пасля зменаў прыказанне гучыць наступным чынам:
“Захоўваць устаноўленыя пасты і ўстрымоўванне ад мясной ежы, а падчас Вялікага Посту ўстрымоўвацца ад удзелу ў забавах”
У Беларусі гэтую норму рэгулюе пятая запаведзь, якая гучыць: “Захоўваць устаноўлены пост”. Змены касцельных запаведзяў магчымы, таму што яны не з’яўляюцца нязменнымі асновамі веры і жыцця Касцёла. Ранг касцельных запаведзяў не адпавядае ўзроўню 10-і Божых Запаведзяў. Адносны характар касцельных запаведзяў вынікае з факту, што ў іх адлюстраваны людскі аўтарытэт, што яны належаць да зменнага людскога права, а не нязменнага права Божага (ius divinum).
Ранняе хрысціянства не ведае касцельных запаведзяў. Толькі ў 4 ст. пачынаюць класць націск на абавязак удзелу ў св. Імшы, прыняцце сакрмантаў і паўстрымання ад шлюбаў у акрэсленыя перыяды. Аднак не існуе звестак адносна існавання касцельных запаведзяў у іх сённяшнім разуменні. Толькі ў нямецкім катэхізісе 15-га стагоддзя ўжо выразна гаворыцца пра 5 касцельных запаведзяў. На працягу стагоддзяў колькасць запаведзяў змянялася. Іх змест таксама. Таму няма падставаў здзіўляцца сучасным зменам таксама.
Катэхізіс Каталіцкага Касцёла кажа, што “пяць касцёльных наказаў маюць на мэце гарантаваць вернікам неабходны мінімум духа малітвы, сакрамэнтальнага жыцця, маральнага намагання і ўзрастання ў любові да Бога і бліжняга” (п. 2041). Гісторыя гэтага збору правілаў паказвае, што яны ўзнікалі і будаваліся ў якасці адказу на акрэсленыя хваробы католікаў.
Праблемай, звязанай з пяццю касцельнымі наказамі, з’яўляецца факт, што яны часта прымаюць большае значэнне для людзей, чым гэта вынікае з іх узроўня. Імкненне да дакладнага выканання гэтых запаведзяў і аднясенне кожнага злога ўчынку да “цяжкага” і “лёгкага” граху можа стаць повадам неевангелічнага захавання і нават фанатызму.
Для цікаўных больш інфармацыі на тэму ў часопісе “Wieź”